Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 80 тысяч фактаў хатняга гвалту
Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 80 тысяч фактаў хатняга гвалту, дзе ахвярай з’яўляецца жанчына. Але гэта толькі малы адсотак таго, што робіцца насамрэч. Такія дадзеныя агучылі ў Следчым камітэце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын.
Па словах псіхолага, не рэдкасць, што ў такіх сітуацыях церпяць і дзеці, гледзячы на бязладдзе ў сям’і:
– У штодзённым жыцці ў дзіцяці найбольш заўважнымі праявамі постстрэсавага разладу з’яўляюцца сімптомы павышанай узбудлівасці. Часта такія дзеці дастаўляюць цяжкасці, непрыемнасці, яны дрэнна вучацца, яны маюць выбухны характар. Дома яны таксама раздражняльныя, нервозныя, не слухаюцца, дрэнна спяць. Часта такіх дзяцей прыводзяць на прыём да дзіцячага псіхіятра для аказання ім дапамогі, быццам дзіця проста такое. А на самой справе, калі гутарыш і разбіраешся ў анамнезе, аказваецца, што сітуацыя ў сям’і такая. Трэба лекаваць сям’ю, а не канкрэтна дзіця.
Суразмоўца дадае, што як правіла з дзесяці жанчын толькі адна-дзве гатовыя паведаміць пра свае праблемы. Большасць жыве па прынцыпе “не выносіць смецце з хаты”. Адсюль і не дакладныя дадзеныя.
Беларускае Радыё Рацыя