Завяршылася ХХІХ прэзентацыя „Беларускага абрада на сцэне”
Сёлетняя ХХІХ прэзентацыя „Беларускага абрада на сцэне” скончылася ў гайнаўскім Доме культуры. Таксама калектывы паспелі выступіць у Беластоку, Дубічах Царкоўных і Бельску.
Старшыня БГКТ Васіль Сегень лічыць, што захаванне беларускай культуры і падтрымка беларусаў Падляшша — адна з найважнейшых спраў:
– Калі мы таксама не будзем пра гэта клапаціцца, пра нашыя звычаі, абрады, культуру, якая вырастае з мінулага, то і нас хутка не будзе. Вядома, што ідуць працэсы паланізацыі, беларусаў на Падляшшы становіцца ўсё меней. Трэба ўсялякімі спосабамі, усімі сіламі змагацца за тое, каб беларуская нацыя, беларуская меншасць тут у Польшчы існавала.
На сцэне гайнаўскага Дома культуры выступілі калектывы з Беластока, Бельска, Маліннік і Орлі.
Беларускае Радыё Рацыя