Мужчыну асудзілі на 2 гады „хіміі” за каментар пра Лукашэнку ў YouTube



У судзе Ленінскага раёна Гродна 9 лістапада асудзілі Ігара Жука паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хіміі”).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у YouTube пакінуў каментар у бок Лукашэнкі пад відэа „Беларусь: схаваная мабілізацыя і ўвод войскаў з Расеі | Україна, Лукашэнка і НАТА” расейскага блогера Іллі Варламава. У яго ў тэлефоне знайшлі прыкладанне YouTube, у якім у раздзеле „Каментары” і быў адпаведны допіс.

t.me/viasna96