РФ працягвае абстрэльваць Харкаў
12 месяцаў таму
Расейскія ракеты надалей прылятаюць па ўкраінскаму Харкаву.
Вайна трывае. Але складваецца ўражанне, што людзі з заходняй часткі краіны забываюцца пра ваенны стан, – распавёў грамадзянін Украіны з беларускімі каранямі Даніла Герман:
– Я знаходжуся ў Харкаве – гэта Усходняя Украіна. У прынцыпе ён жыве. Сябры казалі, што вельмі шмат людзей хочуць дапамагчы арміі. Харкаў трымаецца, Харкаў ваюе і будзе ваяваць.
Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 643-ці дзень. Працягваюцца баі ў раёне Аўдзееўкі.
Беларускае Радыё Рацыя