Святлана Бень дала канцэрт у варшаўскім клубе Scena Chmielna



Беларуская музыка Света Бень, экс-удзельніца гурта “Серебряная Свадьба”, зазначыла, што канцэрт у Варшаве стаў найлепшым у жыцці артысткі.

Імпрэза адбылася ў клубе Scena Chmielna і прайшла пры поўнай залі.

Мне падаецца, што была зусім нейкая цудоўная публіка, такая незвычайная. Падтрымка была на столькі моцная, што такой я не сустракала ніколі ў жыцці. У Варшаве ў мяне шмат сяброў. І калі я разумею, што ўсе гэтыя сябры прыйдуць на канцэрт, то ён павінен быць добрым. У Варшаве я заўсёды чакаю нейкіх цудаў. Яны звычайна адбываюцца.

Падчас канцэрту артыстка выканала як новыя кампазіцыі, так і з рэпертуару гурта “Серебряная Свадьба”. Акрамя таго, прагучалі вершы музыкі.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя