Купалаўцы з «Камедыяй Юдзіфі» ў Быдгашчы



У чацвер, 30 лістапада, у межах Festiwal sytuacje-relacje Купалаўцы паказваюць у Быдгашчы «Камедыю Юдзіфі» — новую інтэрпрэтацыю біблейскай гісторыі, якая цягам стагоддзяў неаднаразова прыцягвала ўвагу мастакоў, кампазітараў і паэтаў.

Дата: 30 лістапада. Час: 19:00 (час мясцовы).

Месца: Teatr Polski, Aleje Adama Mickiewicza 2, Быдгашч


Спроба асэнсаваць жыццё і ўчынкі Юдзіфі з сённяшняга пункту гледжання, зразумець не толькі рэлігійныя, але і псіхалагічныя матывы паводзін біблейскіх герояў, спроба вытлумачыць іх гісторыю як універсальную прытчу аб сутыкненні лёсаў чалавека з няўмольным рухавіком гісторыі.

Рэжысёр — Павел Пасіні.

Ролі выконваюць: Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева.

Спекталь ідзе на беларускай мове.

Квіткі можна замовіць праз мэйл [email protected].