Вадзім Васюцінскі пра настроі ўкраінцаў



Як апошнім часам мяняюцца настроі ўкраінцаў? Ці вераць яны ў тое, што перамога можа прыйсці хутка? А як вайна ў Ізраілі паўплывала на ўспрыманне ваенных дзеянняў ва Украіне?

Ілюстрацыйнае фота.

Над такімі пытаннямі разважаў доктар псіхалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны, які жыў у Беларусі, дзе і вывучыў беларускую мову Вадзім Васюцінскі:

Мабыць дзве падзеі я б выдзеліў. Першае, гэта такі стан, што нібыта нічога не змяняецца. Але, напрыклад, мы бачым такія пераменныя поспехі, то ўкраінскія, то расейскія. Здарылася трагедыя, калі яны знішчылі больш за 20 нашых вайскоўцаў. Украінцы знішчылі іх вайсковы карабель. І так амаль кожны дзень мы чуем, то нешта лепшае, то нешта горшае. Такім чынам увесь час перажываем такія эмацыйныя арэлі. Гэта ўжо цягнецца доўгі час, прынамсі некалькі месяцаў.

На гэтым фоне здарылася такая актуальная падзея, як артыкул нашага галоўнакамандуючага Залужнага ў амерыканскім часопісе пра тое, што вайна зацягваецца. Яна ператварылася ў такую пазіцыйную, калі ніводны бок не мае перавагі. То мы крыху перамагаем, то расейцы. У такой сітуацыі патрэбныя нейкія новыя рашэнні, новыя меры, якія маглі б яе змяніць. З гэтага ўзніклі дыскусіі, напрыклад, што здарылася з нашым наступам, пра які так шмат казалі ўлетку. Вайскоўцы больш маўчалі, расейская прапаганда казала пра правал нашага наступу. Цяпер аказваецца, што гэта былі слушныя высновы.

Турбуюць некаторыя сумненні пра стан адносінаў паміж палітычнай уладай і вайсковым кіраўніцтвам. Заўсёды былі нейкія сумневы, што не ўсё там так добра. Але цяпер здаецца, што гэта праявілася больш відавочна. Натуральна, што гэта не вельмі добра.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Вайна ва Украіне ідзе 643-ці дзень. Ніхто не дае дакладных прагнозаў, колькі яшчэ будуць трываць ваенныя дзеянні на ўкраінскай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя