Незалежны архіў візуальнай гісторыі Беларусі VEHA працягвае збор фотаздымкаў



Незалежны архіў візуальнай гісторыі Беларусі – ініцыятыва VEHA – працягвае збіраць фатаграфіі з сямейных архіваў жыхароў Беларусі і абвесціла пра бестэрміновае прыманне такіх дакументаў.

Кажа арт-дырэктар VEHA, мастачка і даследчыца Леся Пчолка:

– Атрымалі шмат каментароў пра тое, як складана сёння атрымаць доступ да свайго сямейнага архіва калі заходзішся ў эміграцыі. Змянілі сваю канцэпцыю. Наш архіў ужо працуе шосты год. Вырашылі сабраць фотаздымкі на фоне тканых дыванкоў, гэта пахавальныя фота, вясельныя фотаздымкі, гэта фотаздымкі на дрэве, у лесе. І новая тэма – гэта руіны Беларусі, фотаздымкі на фоне разбураных будынкаў. Вашая сямейная гісторыя – гэта гісторыя супольнасці. І ўклад у такі архіў як VEHA – гэта ўклад у візуальны архіў гісторыі Беларусі.

Вы можаце ў любы момант даслаць лічбавыя копіі сваіх сямейных фота, знятыя да 1970 года, на пошту Архіва: [email protected]

Фота павінны быць адсканаваны ў вялікім памеры, мець пазнакі года ды месца здымак.

Беларускае Радыё Рацыя