Музей Памяці Сібіры ў Беластоку ўганараваў новых «Сяброў Музея»



У Музеі Памяці Сібіры памятныя статуэткі «Сябра Музея» атрымалі Спадар Амбасадар Японіі ў Польшчы Акіо Міядзіма, прадстаўніца Саюза Сібіракоў з Беластока Тэрэза Бароўска і дырэктар Інстытута гісторыі і этналогіі Казахстана Зіябек Кабульдзінаў.

Ад імя калегі атрымала ўзнагароду прадстаўніца Польска-казахстанскай гістарычная камісіі Манара Калыбекава:

-Для мяне гэта гонар прымаць удзел у сённяшнім мерапрыемстве, і ўручэнне гэтай узнагароды для нашага дырэктара і для нашага інстытута – гэта высокае дасягненне. Гэта вынік нашай сумеснай працы цягам двух гадоў. Мы правялі чатыры паседжанні, дасягненні вялікія, таму што мы акрамя сумесных міжнародных мерапрыемстваў маем шэраг навуковых дасягненняў – гэта зборнікі архіўных дакументаў, сумесных манаграфій і ўжо плануем на наступны год навучальны дапаможнік для студэнтаў па гісторыі палякаў у Казахстане, а таксама казахстанцаў, якія зніклі без вестак падчас ІІ Сусветнай вайны.

Важнасць узнагароды «Сябра Музея» падкрэсліў і намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі, які адкрыў цырымонію:

– Сярод лаўрэатаў і амбасадар Японіі, і прадстаўнік Казахстану. Гэта паказвае, што нам удалося стварыць культурную пляцоўку, якая мае значэнне не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў свеце.

Штогадовая цырымонія ўручэння статуэтак Музея Памяці Сібіры – «Сябра Музея» – адбылася ў Беластоку пяты раз. Узнагародай адзначаюцца асобы, якія праявілі асаблівую прыхільнасць да Музея.

Слухайце матэрыял у далучаным гукавым файле

Беларускае Радыё Рацыя