У Варшаве прэзентавалі дакумент “Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця”



У Варшаве прэзентавалі дакумент “Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця”. Яго падрыхтавала Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Мэта стратэгіі — фармаванне беларускай нацыі як супольнасці з моцнай ідэнтычнасцю і актыўным грамадзянскім удзелам”, – зазначылі сустваральнікі дакумента Павел Баркоўскі і Аліна Коўшык.

Аліна Коўшык:

– Мы працавалі над гэтым дакументам досыць доўга і вельмі рады, што ўрэшце ён можа пабачыць свет. Адразу хачу зазначыць, што гэта не ёсць канчатковая версія дакумента, што прэзентацыяй выносім яго на публічнае абмеркаванне.

Павел Баркоўскі:

– Мы проста разумеем, што гэта доўгія працэсы І, магчыма, гэта працэсы, якія адбудуцца хутчэй з новымі пакаленнямі беларусаў, чым са старымі, якія могуць застацца ў сваіх стэрэатыпах і сваіх звыклых практыках.

Увечары аўторка, 28-га лістапада, адбудзецца адкрытая дыскусія “Новая Беларусь: стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця”. У мерапрыемстве прымуць удзел Аліна Коўшык, Павел Латушка, Ірына Сідорская ды іншыя. Пачатак у 19:00, прастора Witryna Domu Wschodniego (plac Konstytucji 6).


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя