Беларуская дыяспара Беластока прапануе сабраць падарункі для беларускіх ваяроў



Ініцыятыва беларускай дыяспары Беластока заклікае ўсіх неабыякавых сабраць падарункі для беларускіх ваяроў, якія змагаюцца ва Украіне.

Фота: pixabay.com

„Спадарства. Набліжаюцца зімовыя святы. І ўсе мы пачынаем  думаць пра падарункі.
Хочацца зрабіць прыемныя сюрпрызы родным і блізкім. А мы прапануем вам узяць удзел у зборы падарункаў для блізкіх духам – мужных беларускіх ваяроў Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна, якія змагаюцца ва Украіне супраць расейскіх захопнікаў”.

Беларусы падзяліліся інфармацыяй, чаго ім зараз не хапае. 

Патрэбныя:

Два зімовыя камплекты маскіроўкі (кошт кожнага – 2500 грывен)

Зімовая гума для машын

Тэрмаадзенне

Шкарпэткі (пажадана таксама тэрмашкарпэткі)

Хімічныя грэлкі

Адна карымата.

Ініцыятыва беларускай дыяспары Беластока прапануе накіраваць сваю салідарнасць туды, дзе зараз яна патрэбная, каб хлопцы адчулі нашую падтрымку і безумоўную важнасць той справы, якую яны робяць.

Рэчы і грошы можна прыносіць у MOSTmedia, па адрасе Sienkiewicza, 44, ад 9.00 да 18.00 у працоўныя дні.

Хаб „Новая зямля” па адрасе Wyszyńskiego 6A

Працоўныя дні ад 18.00 да 21.00

Выходныя з ранку да вечара

Збор будзе працягвацца да 12 снежня.