У Беларусі ўводзяць сістэму аналізу цэнаў на замежныя тавары



У Беларусі ствараюць сістэму аналізу цэнаў на замежныя тавары. Прычым, як кажа прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, гэта не нейкая дадатковая сістэма кантролю, а сістэма падтрымкі прыняцця рашэнняў. Кіраўнік ураду падкрэсліў, што настаў час адыходзіць ад ручнога рэгулявання цэнаў на карысць аўтаматызаваных працэсаў. І стварэнне такой сістэмы, паводле яго, зойме ад 3 да 6 месяцаў. 

Нагадаем, што з кастрычніка мінулага года ў Беларусі працуе рэгуляванне цэнаў: крамы могуць іх падвышаць толькі з дазволу чыноўнікаў. За неабгрунтаванае павышэнне цэнаў летась адміністрацыйныя спагнанні зазналі сотні чалавек. Аднак цэны працягвалі расці.

Беларускае Радыё Рацыя