OWOP падвёў вынікі працы па інтэграцыі беларусаў і ўкраінцаў у Беластоку



Цэнтр падтрымкі неўрадавых арганізацый (OWOP) у Беластоку правёў выніковую за год працы сустрэчу пад назвай «Разам мы можам больш».

Кажа каардынатарка праектаў, супрацоўніца Цэнтра падтрымкі няўрадавых арганізацый Ірына Капланашвілі:

– Сустрэча фінансуецца рэзервным фондам працы ў рамках праекта «Разам мы можам больш», прысвечана оцэнкі праектаў, звязаных з эмігрантамі з розных краін. У асноўным з Беларусі і Украіны, якія прыехалі ў Беласток. У нас было каля 300 удзельнікаў на працягу ўсяго году. Вынікі нас радуюць. І на сённяшні дзень 16 удзельнікаў гэтых сустрэч адкрылі ў Беластоку сваю справу. Будаўнічыя фірмы, таксі, лагістыка, пункты харчавання. 200 чалавек да нас звярталіся па пытаннях трацаўладкавання. Кожны дзень я праводзіла кансультацыі.

Падчас сустрэчы «Разам мы можам больш» удзельнікі з Беларусі і Украіны падзяліліся сваімі гісторыямі, поспехамі, ідэямі і натхненнем, атрыманымі ў выніку садзейнічання Цэнтра падтрымкі неўрадавых арганізацый (OWOP) у Беластоку.

Фота аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя