Вайна ў Ізраілі закранула кожную сям’ю
Родныя ці блізкія сябры, якіх ужо закранула вайна, ёсць цяпер у любой сям’і ў Ізраілі.
Немагчыма забыць звыш тысячы забітых ізраільскіх грамадзянаў 7 кастрычніка, а таксама каля двух соцень зараз надалей у палоне ХАМАСа, – распавёў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранямі Яўген Пекер:
– Вы ведаеце, любая вайна, успрымаецца вельмі асабіста, а Ізраіль – маленькая краіна. Але, магчыма, гэтая вайна ўспрымаецца па-асабліваму, паколькі 1400 чалавек загінулых у першы дзень – гэта лічба абсалютна неверагодная для Ізраіля, нягледзячы на ўсе папярэднія войны, тэракты і дастаткова багаты і сумны вопыт у гэтай галіне.
Вайна ў Ізраілі ідзе 54-ты дзень. Па стане на 28 лістапада стала вядома пра вызваленне пятай групы закладнікаў –10 ізраільцян і 2 грамадзянаў Тайланду, якіх 7 кастрычніка скраў ХАМАС.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: „Фэйсбук”