У Варшаве адбудзецца беларускі „Калядны фэст”
Ужо другі год у Варшаве адраджаецца традыцыйнае шоў беларускі „Калядны фэст”.
Але сёлета ў пашыраным складзе. То-бок у ім прымуць удзел беларускія і польскія музычныя гурты, кажа кіраўнік музычнага гурта Znich Алесь Таболіч:
– „Калядны фэст” – гэта гістарычны фестываль, які аб’ядноўвае беларускую і польскую культуры ў адно такое цэльнае кола людзей і гуртоў. 23 снежня а 18-й гадзіне адбудзецца гэта імпрэза ў беларускім клубе „Сцэна Хмелёва”, што на вул. Nowy Swiat 27A. Там зараз пацверджаныя тры гурты – гэта Relikt, Znich і польскі гурт Dernava.
Паводле Алеся Таболіча, фэст — спроба беларускіх музыкаў прадэманстраваць сувязь сучаснасці з мінулым. У Беларусі фэст не можа адбыцца, таму што адзін з арганізатараў фэсту ў Беларусі Віталь Супрановіч з жонкай Ганнай арыштаваны. Правядзенне фэсту ў Варшаве – гэта ў тым ліку падтрымка Віталя і Ганны.
Беларускае Радыё Рацыя