Вікторыя Лаўрынюк: Невырашанай застаецца праблема пакарання гвалту над жанчынамі ў Беларусі



У межах Міжнароднай кампаніі па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын і дзяўчынак, якая праходзіць з 25 лістапада па 10 снежня, адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны барацьбе з гвалтам пад назвай «Гаворым гвалту няма».

Сімвал ініцыятывы

Вядоўцай семінару выступіла ўдзельніца Фемгрупы Каардынацыйнай Рады, дактарантка Вікторыя Лаўрынюк, якая абазначыла галоўную праблему ў Беларусі з правамі жанчын:

– Калі існуе закон, існуе і публічнае абвінавачанне. Гэта значыць, незалежна ад жадання або нежадання жанчыны, пракурор, следчы і гэтак далей, гэта значыць тыя, хто займаецца непасрэдна правамі жанчын у гэтых адносінах, могуць пачаць справу. То бок, яны не чакаюць, калі ёсць закон, калі жанчына сама піша заяву. Чаму нам неабходны закон, для таго, каб не спадзявацца на жаданне або нежаданне пацярпелых ахвяр пачаць справу ў дачыненні да гвалтаўніка або агрэсара.

У Беларусі да гэтага часу няма прынятага закона аб хатнім гвалце. Хаця з 2018-м краіна была «на парозе» прыняцця дакумента. Тады МУС паабяцала прадставіць канцэпцыю закона, але спыніла працу над дакументам пасля публічнай крытыкі Лукашэнкам самой ідэі такога акта.

Беларускае Радыё Рацыя