Беларуская кампанія шукае міжнародных спецыялістаў для папулярызацыі спорту
Беларуская кампанія, скіраваная на папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця, Promartialarts прыцягвае да супрацы міжнародных спецыялістаў.
Што ўяўляе сабой аб’яднанне цяпер, распавёў галоўны трэнер, крэатыўны дырэктар і менеджар праекту Максім Арцішэўскі.
– Аснова кампаніі – гэта каманда. З аднаго боку гэта каманда спецыялістаў, якія разрабляюць частку IT. Але асноўнае – гэта каманда спецыялістаў, якія распрацоўваюць трэніровачныя метады. Гэта вельмі знакамітыя людзі і спецыялісты з усяго свету.
«Вельмі цудоўна, што цяпер кожны можа атрымаць гэтую інфармацыю ў фармаце анлайн, дзе б ён ні быў», – дадаў Максім Арцішэўскі.
Нагадаем, кампанія Promartialarts стала пераможцам на конкурсе Free Belarus Business Award у намінацыі Сацыяльнае прадпрыемства года.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя