Беларусы Батумі: Будзьце асцярожны каля мора
Чатыры дні ў Аджарыі, дзе жыве вялікая колькасць беларусаў Грузіі лютаваў шторм, які дасягаў 8 балаў.
Шторм павыкідаў на бераг Новага Бульвара ў Батумі хвалямі вялікую колькасць камянёў, у горадзе быў транспартны калапс з-за дажджу.
Якія яшчэ дзіўныя наступствы можа прынесці шторм распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Бура дакладна абарвала марскія міны, якія былі заложаныя ўздоўж берагавой лініі, і цяпер цячэнне можа несці гэтыя міны з поўначы на поўдзень. Нагадаем, што ўжо ў лютым 2023 года да берагоў Батумі мора прынесла адну міну, якая выбухала ў 25 метрах ад берага. Тады магутным выбухам былі выбітыя шыбы ў вялікай колькасці будынкаў, якія знаходзяцца ў першай паласе, недалёка каля берага.
Беларускае Радыё Рацыя