«Прававая ініцыятыва» просіць беларусаў падтрымаць дзейнасць каманды
Беларуская арганізацыя ў выгнанні «Прававая ініцыятыва» просіць беларусаў падтрымаць працу каманды фінансава. Размова ідзе ў тым ліку пра спецпраект «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі».
Кажа камунікацыйны менеджэр Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, спадарыня Ганна:
– Кожны год мы праводзім асветніцкія мерапрыемствы. Рэгулярна ладзім курсы па правах чалавека. Наша мэты: каб беларусы і ў Беларусі, і за яе межамі, ведалі свае правы, і ведалі як іх абараняць. На падставе задакументаваных кейсаў праводзім расследаванні і публікуем справаздачы, паказваем міжнародным арганізацыям, што крызіс правоў чалавека ў Беларусі не стаў меншым, наадварот – толькі працягваецца, набывае новыя формы і робіцца яшчэ больш жорсткім. Мы таксама яшчэ працуем з універсальнай юрысдыкцыяй, каб расследаваць злачынствы, якія адбыліся ў Беларусі.
За тры гады працы Камітэт сабраў больш за 1700 задакументаваных выпадкаў катаванняў у Беларусі і больш за 20 тысяч доказаў ад сведкаў. Падтрымаць «Прававую ініцыятыву» можна праз Patreon, PayPal ці праз крыпта-гаманец.
Усе магчымая спосабы тут.
Цалкам матэрыял:
Фота Прававой ініцыятывы.
Беларускае Радыё Рацыя