70 гадоў Беластоцкаму фатаграфічнаму таварыству
Найстарэйшая творчая арганіцыя Беластоку – Беластоцкае фатаграфічнае таварыства – адзначае сёлета сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды арганізавана фотавыстава ў фае Беластоцкага лялечнага тэатра.
Кажа ўдзельніца выставы Эва Махноўская:
– У гэтым годзе адзначаем 70-годдзе Беластоцкага фатаграфічнага таварыства. Было заснавана ў 1953 годзе. Сябрамі таварыства з’яўляюцца як прафесійныя фатографы, так і аматары. Таварыства належыць да найбольш старэйшых творчых арганізацый, якія сёння існуюць у Беластоку. З гэтай нагоды й была арганізаваная гэтая выстава.
Выстава будзе працаваць да 9 снежня. З аўторка да пятніцы выставу можна наведаць з 8-й па 12-ю гадзіну, а з чацвярга па суботу яшчэ з 15-й да 19-ю гадзіну. Уваход бясплатны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя