Беларусы Батумі адзначаць Дзень Герояў
12 месяцаў таму
У грузінскім Батумі беларусы адзначаць Дзень Слуцкага збройнага чыну – Дзень Герояў. Пра мерапрыемства распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў „РУХ”, разам з прасторай „аКсяродак” адзначылі Дзень герояў у Батумі паказам фільма па аповесці Васіля Быкава „На чорных лядах”. Таксама адбудзецца размова з гісторыкам Зміцерам Зайко, які распавядзе падрабязнасці Слуцкага збройнага чыну. На імпрэзу запрашаюцца ўсе жыхары Батумі. Таксама арганізатары запрашаюць усіх беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі Аджарыі. Пачатак імпрэзы ў нядзелю 3-га снежня а 17-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя