90% аперацый беларускіх кіберпартызан з’яўляюцца непублічнымі



90 працэнтаў – столькі аперацый беларускіх кіберпартызан з’яўляюцца непублічнымі. Пра іх вельмі мала можна сустрэць інфармацыі ў медыя.

Але яны нясуць велізарную карысць для беларускай грамадскай супольнасці і для тых асобаў, якія па-за межамі Беларусі імкнуцца змяніць краіну знутры, –  распавяла прадстаўніца беларускіх кіберпартызан Юльяна Шаметавец:

–  Накірункі ў нас застаюцца тымі ж самымі, што было, напрыклад, паўгода таму. Гэта сеткі ўнутры рэжыму Беларусі і нейкая праца таксама па рэжыму Расеі, каб дапамагчы Украіне. Падрабязнасці мы ніколі не раскрываем, так як непублічныя. 90% аперацый непублічныя, таму што мы так вырашылі. Гэта цяжкое пытанне, зразумела, што беларусам не хапае нейкіх там навінаў, не хапае нейкіх перамог хаця б у сеціве, калі рэжым сапраўды пакутуе.

Беларускія кіберпартызаны – гэта дэцэнтралізаваная група ананімных актывістаў-хакераў, якія былі заснаваныя ў 2020 годзе амаль што адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя