Тэлеграм-канал Beer&History ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”



У Беларусі абнавілі рэспубліканскі спіс так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго дадалі:

– тэлеграм-канал “Беларускі Янкі” і Instagram-акаунт вядомага беларускага добраахвотніка Ігара “Янкі” Янкова, які ваюе ва Украіне.

Акрамя таго, у спіс трапілі:

– Instagram-акаунт ТОК | TALK,

– тэлеграм-каналы: “SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha” і гістарычнага клуба ў Беластоку “Beer&History”,

– Instagram Будзьмы таксама прызнаны “экстрэмісцкім”.

Беларускае Радыё Рацыя