Беларускія заўзятары розных поглядаў супольна заўзеюць за краіну



За Беларусь на хакейных спаборніцтвах у чэшскай Астраве прыехалі заўзець беларусы розных палітычных поглядаў. Пасля перамог над зборнымі ЗША і Нарвегіі у Чэхіі амаль аб’ядналіся беларускія заўзятары, што прыехалі на турнір з бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сцягамі.

53_n

Пра тое, што адбываецца на трыбунах, распавядае Аляксей Шыдлоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, што жыве і працуе ў сталіцы Чэшскай Рэспублікі.

– Я езжу на турніры з 1995 года па розных краінах, на футбол, хакей. Заўсёды заўзею за беларусаў. Але ўпершыню паміж беларусамі з бел-чырвона-белымі сцягамі і з чырвона-зелёнымі не адбылося ніякіх боек. Кажуць, нібыта былі канфлікты на самай першай гульні. Але хутка арганізатары іх развялі і больш не было. Больш за тое, людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі ўпершыню нас не ігнаруюць, не робяць выгляд, што нас увогуле няма, нават вітаюцца, могуць падыйсці і паціснуць руку, кажуць, што мы адна краіна, мы розных поглядаў, меркаванняў, але маем зараз адзіную мэту – падтрымаць Беларусь, каб яна выйграла і прайшла далей. Гэта для мяне ў пэўным сэнсе было шокам.

Па словах Аляксея, убачыць розныя сутыкненні паміж беларусамі з-за погладаў на чэмпіянаце свету па хакеі амаль немагчыма.

83_n

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Аляксея Шыдлоўскага