Алесь Лютыч выступіў з акустыкай у Варшаве



Алесь Лютыч – лідар беларускага рок-гурта „:B:N:” – выступіў з акустыкай у Варшаве. Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie pxl_20231201_190446645.mp2_-1024x768.jpg

„Канцэрт стаў для мяне добрай нагодай, каб сустрэцца з сябрамі”, – зазначыў музыка, які цяпер жыве ў Лодзі:

– Першы дзень зімы і на вуліцы ёсць снег і мароз, што вельмі прыемна. Зіма не толькі на календары, але і на двары. Я прыехаў у Варшаву з канцэртам, каб трошкі паспяваць, пабавіць час, расслабіцца, сустрэцца са знаёмымі. Зараз сустрэчы адбываюцца толькі праз Фэйсбук і ўсё астатняе. Прыемны такі пятнічны вечар з канцэртам і з зімой.

Дарэчы, адна з кампазіцый на канцэрце была прысвечаная навагодняй тэме.

Беларускае Радыё Рацыя