Ратавальнікі папярджаюць пра небяспеку выхаду на лёд



Ратавальнікі папярэджваюць – на лёд выходзіць яшчэ не час і распавялі ў якіх выпадках грамадзяне могуць атрымаць штраф да 3700 рублёў за знаходжанне на небяспечным лёдзе.

Ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Таварыства выратавання людзей на вадзе пачалі па ўсёй краіне ладзіць рэйды па вадаёмах. У выпадку, калі грамадзянін атрымаўшы папярэджанне адмовіцца пакінуць небяспечны вадаём, то яго чакае грашовае пакаранне.
Але па словах інструктара Таварыства, найперш ухіл робіцца на прафілактыку:

— Адпаведнае падраздзяленне праводзіць прафілактычную працу з грамадзянамі аб тым, што лёд у гэты момант небяспечны для выхаду. Ставяць абвесткі, знакі, якія забараняюць выхад на лёд. Праводзяць прафілактычную працу.
Назіраецца яшчэ такая сістэма, як выхад вады на лёд наверх, і не відаць ужо, які лёд.

Беражыце сябе і паказвайце добры, правільны прыклад для дзяцей аб тым, што трэба выконваць меры бяспекі.

У Беларусі ўжо ёсць першыя ахвяры новага лёду. Напрыканцы лістапада патанула двое рыбакоў. Па інфармацыі ратавальнікаў, ужо праз 3-5 дзён на большасці вадаёмаў краіны лёд дасягне бяспечнай таўшчыні за 7 сантыметраў.

Беларускае Радыё Рацыя