Беларуска ў Фінляндыі: Усе памежныя пункты зачыненыя
Усе бежанцы, што трапілі ў Фінляндыю праз расейска-фінскую мяжу мелі дазвол на знаходжання на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Таму ў першую чаргу пра іх лёс павінна паклапаціцца Расея, – больш падрабязна пра міграцыйны крызіс распавяла беларуска спадарыня Алена, якая жыве ў Фінляндыі:
— Я пацікавілася ў навінах і таксама прачытала газеты наконт гэтага. Значыць, сітуацыя такая, што зараз, на дадзены момант, зачыненыя ўсе пункты памежныя. Людзі прыбываюць з боку Расеі, у людзей ёсць дазвол на знаходжанне ў Расеі, таму фінскі бок каментуе гэта так, што як бы калі Расея выдала ім дазвол на знаходжанне ў Расеі, значыць, расейскі бок павінен паклапаціцца пра гэтых людзей.
Рэспандэнтка перакананая, што нягледзячы на абвастрэнне сітуацыі на фінска-расейскай мяжы, у цэлым для паўсядзённага жыцця ў Фінляндыі гэта пагрозы не нясе. Паколькі ўсё зараз пад кантролем з боку фінскіх памежнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя