Лекцыя „Наш вялікі Якуб Колас” прайшла ў Беларускім Доме ў Варшаве
Галіна Пазняк выступіла з новай аўтарскай лекцыяй „Наш вялікі Якуб Колас” у Беларускім Доме ў Варшаве. Як і раней пра Купалу, спадарыня Галіна прачытала пра Коласа з акцэнтам на паэтычнае слова пісьменніка. Дэкламацыя вершаў у выкананні Галіны Пазняк і Алега Лазоўскага была цудоўнай. Прысутныя былі зачараваныя, а некаторыя плакалі.
– Беларуская паэзія – высокая паэзія, яна ўзвышае чалавека, – кажа Галіна Пазняк:
– Проста я беларускую літаратуру, бо яна вялікая. Вось нам усё давалі расейскае, расейскае. Непараўнальна беларуская вышэйшая сваёй духоўнасцю, сваёй прыгажосцю. Няма бруду, што не вазьмі там, ай, не хочацца гаварыць. Яны, расейцы, удала пішуць пра бруд, пра нізкае. У нас зусім другое, наша паэзія падымае чалавека да неба, да Бога.
Дзвюхгадзінная лекцыя праляцела як адно імгненне. Людзі яшчэ доўга не адпускалі Галіну Пазняк. Кожны хацеў сказаць ёй асабіста нешта сваё. Шкада, што няшмат беларусаў Варшавы скарысталіся магчымасцю далучыцца да свету высокай роднай паэзіі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя