Павел Латушка: Мы павінныя працягваць ціск
Аб’яднаны Пераходны кабінет выступае за ўзмацненне санкцый супраць рэжыму ў Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка. Палітык зазначыў: «Ціск, які сёння ўжываюць нашыя партнёры, не адпавядае таму маштабу рэпрэсій, які ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі ў адносінах беларускага народу».
– Тут размова ідзе не толькі пра рэпрэсіі ўнутры ў Беларусі, не толькі пра палітзняволеных, што кожнаму з нас вельмі баліць, але больш глабальную праблему. Цяпер ідзе вайна Расеі проці Украіны, дзе рэжым Лукашэнкі бярэ ўдзел і падтрымлівае гэтую вайну. Гэтая комплексная праблема ўключае міграцыйны крызіс, захоп самалёта, якія дагэтуль не расследаваныя справы, а злачынцы не пакараныя. Тут нашмат больш праблемаў, звязаных у адно.
«Таму мы павінныя працягваць ціск», – дадаў Павел Латушка.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя