Забытыя ахвяры вайны



Гучны выраз пра вайну: “ніхто не забыты, нішто не забыта”, якія мы чулі пры нагодзе святкаванняў чарговай гадавіны Вялікай Перамогі – не адпавядае рэчаіснасці на Бярозаўшчыне.

Па вуліцы Леніна сціпла пражывае вязень канцлагеру ў літоўскім горадзе Панямонісе, удава ветэрана вайны 93-гадовая Зінаіда Паўлава.

IMG_0208

IMG_0210

Як кажа ні з боку беларускіх, ні з боку літоўскіх уладаў не атрымала яна ні кампенсацыі, ні нават віншаванняў.

– Ніякіх ільгот… Яны завезлі нас пад нямецкую мяжу – 30 кіламетраў ад немцаў. Галодныя, халодныя – куды ісці? І пакутвалі так. А пасля нас забралі ў лагер немцы і кажуць: Арбайт!

Зінаіда Паўлава была вымушана працаваць ў нечалавечых умовах у канцлагеры на нарыхтоўцы торфу да вызвалення савецкімі войскамі.

Беларускае Радыё Рацыя