У Варшаве адкрылася выстава „Лялькі-матанкі”
У беларускай прасторы „Робім разам” адкрыта выстава калекцыі „Лялькі-матанкі”. На адкрыцці гэтай выставы можна было не толькі паглядзець лялькі-матанкі, прывезеныя з Украіны і зробленыя беларускай Вольгай Пашковіч тут ужо ў Польшчы, але і прайсці майстар-клас з Вольгай Пашковіч.
Гаворыць украінская валанцёрка Ірына Журба, якая прывезла лялькі з Украіны:
– Мы з Кіеўскай вобласці прывезлі нашы „лялькі-мотанкі”. Прывезлі толькі адзін від мотанак. Іх тры віды – для падарункаў, абярэгі і для дзяцей. У нас „мотанкі-абярэгі” з крыжамі на тварах. Калекцыя невялікая, бо ўсе мотанкі ідуць на фронт або валанцёрам, якія ездзяць на фронт.
Выстава „Лялькі-матанкі” будзе знаходзіцца ў Беларускай прасторы „Робім разам” да 17 снежня. Кожны можна прыйсці і паглядзець на прыгажосць лялек і нават набыць тую, якая спадабаецца.
Беларускае Радыё Рацыя