30 гадоў кнізе, якая ўзварушыла беларусаў



30 гадоў таму рэдакцыя газеты “Звязда” (рэдактарам быў Уладзімір Андрыевіч) падрыхтавала і выпусціла навукова-папулярнае выданне “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Складальнікамі кнігі былі Іван Саверчанка і Зьміцер Санько. Складальнікам дапамагалі Яўген Кулік, Аляксей і Ірына Марачкіны, Мікола Купава і Уладзімір Крукоўскі.

Першы наклад кнігі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі” быў 50 тысяч асобнікаў. Кніга імгненна разышлася. Беларусы пачалі яе чытаць і даведвацца шмат новага і праўдзівага пра гісторыю і знакамітых асобаў роднай Бацькаўшчыны. Рэдакцыя газеты “Звязда” вырашыла надрукаваць дадатковы наклад кнігі. Што было і зроблена. Таму зноў надрукавалі “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі” тыражом 59.500 асобнікаў. Разам атрымалася амаль 110.000 асобнікаў. Цяпер пра такія тыражы ў Беларусі можна толькі марыць. Ды і падобных кніг старэйшая беларуская газета “Звязда” ужо не выдасць. А наклад самой “Звязды” (рэдактар Алесь Карлюкевіч) стаў крыху больш 10 тысяч асобнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя