Крым: курортны сезон можна лічыць праваленым
Паводле мясцовых уладаў, за першыя два тыдні траўня на паўвостраў прыехала крыху больш за 78 тысяч турыстаў.
За часамі, калі Крым падпадаў пад украінскую юрысдыкцыю, на адпачынак за такі ж самы час прыяжджала больш за двухсот тысяч. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт.
– Нешматлікіх турыстаў, якія прыяждажюць у Крым, сустракаюць амаль пустыя пляжы, зачыненыя кавярни і непрацоўныя атракцыёны. На вуліцах курортных пасёлкаў Кактэбель, Гурзуф, Судак, Арэанда – пераважна мясцовыя жыхары. Збольшага людна на набярэжных Ялты і Алушты, але большасць тамтэйшых курортнікаў прыехала па пуцёўках ведамасных санаторыяў. Прычыны правальнага сезона відавочныя: шмагадзінныя чэргі на Керчынскай пераправе, адсутнасць адпаведнай інфраструктуры і кошты на прадукты, якия ўжо наблізіліся да маскоўскіх. Таксама бракуе пітной вады, якая пампуецца на паўвостраў па Крымскім канале з тэрыторыі Херсонскай вобласці і прадуктаў харчавання, якія завозяцца з тэрыторыі мацярыковай Украіны. Сваю ролю адыгрываюць і міжнародныя санкцыі супраць афіцыйнага Сімферопаля.
Напачатку года марыянеткавыя крымскія ўлады спадзяваліся, што сёлета на адпачынак прыедзе мінімум міліён курортнікаў. Цяпер відавочна, што і гэтая лічба моцна завышаная.
Для Беларускага Радыё Рацыя Марцін Война, Украіна