Адкрыццё арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысвечанай праваабаронцам «Вясны» ў Вільні
12 месяцаў таму
Цэнтр «Вясна» запрашае на адкрыццё арт-інсталяцыі, прысвечанай палітзняволеным праваабаронцам і прымеркаванай да Дня правоў чалавека.
Дата: 8 снежня. Час: 14.00 (час мясцовы).
Месца: Вільня, Лукішская плошча (Lukiskiu aikste).
Сярод сотняў палітзняволеных, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, пяцёра – прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна». Гэта асуджаныя на гады зняволення за сваю мірную працу старшыня «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.