У Каардынацыйнай радзе агучылі асноўныя канцэпцыі выбарчай кампаніі
Падрыхтоўка да выбараў у Каардынацыйную раду ідзе на фоне пытання: як заахвоціць беларусаў у іх удзельнічаць. У Каардынацыйнай радзе, а гэта беларускі протапарламент за мяжой – агучылі асноўныя канцэпцыі выбарчай кампаніі. Будзе 120 прадстаўнікоў, сярод іх каля 15 адсоткаў прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якіх выберуць унутры гэтых арганізацый. Нашы суразмоўцы, прадстаўнікі розных фракцый Каардынацыйнай рады Віталь Рымашэўскі ды Ліза Пракопчык.
Ліза Пракопчык расказала пра асноўныя канцэпцыі, якія агучылі 8 снежня:
-Дакладна ведаем 9 пунктаў, што КР будзе абірацца на два гады, што ў Каардынацыйнай радзе новага склікання будзе 120 чалавек, улічваюы людей, якія зараз за кратамі – гэта 8 чалавек, 15% месцаў будуць аддадзены дэлегаванню ад грамадзянскай супольнасці. Як абмяркоўвалі, што гэта хутчэй унутраныя выбары сярод грамадзянскай супольнасці. Будзе ўключана логіка адкрытага спісу ад самавылучэнцаў. Палітычныя суб’екты мусяць фармаваць асобныя спісы, спіс гэты мусіць уключаць як мінімум 10 чалавек, каб быць зарэгістраванымі. І гэтыя спісы ў выбарчыя камітэты мусяць прадставіць праграму дзейнасці на два гады, сваю ідэалагічную канцэпцыю. Важна яшчэ, што кожны выбаршчык (выбаршчыца) будуць мець тры галасы для галасавання. Яны могуць аддаць голас за тры палітыныя спісы, альбо за два і за кагосьці з самавылучэнцаў.
Віталь Рымашэўскі: Адбылося першае галасаванне, якое абмалёўвае контуры гэтай выбарчай сістэмы. Але застаецца вельмі шмат важных рэчаў, якія не прагавораныя і не дамоўленыя. Гэта і платформа, на якой будзе галасаванне, патрабуецца ўдакладненне па сістэме галасавання, па кантролі, і нас чакае таксама зацвярджэнне выбарчага графіку. На маю думку, папярэднія рэчы, якія ёсць у планах КР, не рэалістычныя даты і тэрміны, якія выстаўлены, для таго, каб максімальная колькасць арганізацый і людзей магла ўдзельнічаць у выбарах у КР, таму што па сутнасці сённяшняя наша выбарчая папярэдняя сетка запаралеленая з выбарчай сістэмай у Рэспубліцы Беларусь. Але, як вядома, ЦВК Беларусі заўсёды прызначае выбарчыя кампаніі на той час, калі людзі, напрыклад, святкуюць. І ўсё зроблена для таго, каб кампанія прайшла як мага больш незаўважна. Калі мы проста дзеля піяру запаралелім гэта з выбарчай кампаніяй у Беларусі, то гэта пазбавіць магчымасці многіх беларусаў паўдзельнічаць у кампаніі. На святы ўвага будзе яшэ ніжэйшая да выбараў у КР, а па-другое, сціслыя вельмі тэрміны для вылучэння людзей і арганізацый.
Па сутнасці, галасаванне ў нас скончылася, але афіцыйна не абвешчаныя яшчэ вынікі. У арганізацый будзе не так шмат часу, каб сфармаваць выбарчыя спісы. Я, напрыклад, буду настойваць, каб былі роўныя ўмовы для ўсіх і быў належны час, каб усе жадаючыя змаглі даведацца пра рашэнне КР, сфармаваць спісы, правесці перамовы і, я спадяюся, што тады ўдзел, прынамсі, беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, будзе найбольш поўны, і хаця б 5 – 10 тысяч прагаласаваўшых будзе. Таму што сёння я гляджу скептычна на фоне арыштаў унутры Беларусі, на фоне таго страху, які я назіраю нават у людзей, якія знаходзяцца ў эміграцыі, звязвацца з палітычнымі працэсамі. Я скептычна гляджу на колькасць людзей, якая будзе задзейнічана ў выбарчым працэсе. Калі іх будзе мала, то гэта значыць, што выбары ў КР не дасягнуць сваёй мэты.
Аб падрыхтоўцы выбраў у Каардынацыйную раду на канферэнцыі «Новая Беларусь» абвясціла лідарка беларускай дэмакратычнай супольнасці Святлана Ціханоўская. Гэты механізм мае надаць больш легітымнасці прадстаўнічаму органу беларускай апазіцыі.
Беларускае Радыё Рацыя