Мерапрыемствы з нагоды дня нараджэння Максіма Багдановіча



9-га снежня знакавая дата для беларускай паэзіі – у гэты дзень, у далёкім 1891 годзе нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек, без якога немагчыма ўявіць нашае прыгожае пісьменства. З гэтай нагоды ў Менску ў суботу, 9 снежня, адбудуцца ўрачыстасці, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя.

У 12 гадзін пройдзе ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу. А ў 17 гадзін у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычны вечар у гонар геніяльнага песняра. Парадаюць слухачоў і гледачоў выступленні беларускіх дзеячаў культуры і салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай тэматычнай праграмай.

Наведвальнікі Літаратурнага музея пазнаёмяцца таксама з выставай да 110-годдзя “Вянка” – адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча. Таму, акрамя выдатнай паэзіі і музыкі, прысутныя даведаюцца шмат цікавых фактаў з гісторыі выдання.

Адзначым дзень народзінаў Максіма Багдановіча разам!

Беларускае Радыё Рацыя