Анонс праграмы “Маніфест”: Аляксей Ажогін



Удзельнік гурта “Дрымон”, экс-чалец калектыву “Atesta”, сесіённы артыст, вядучы караоке, арганізатар джэмаў, былы арт-дырэктар менскага клубу “Графіці”, цяперашні тэхнічны супрацоўнік пляцоўкі ў Варшаве “Scena Chmielna”… Здаецца, жыццё беларускага творцы Аляксея Ажогіна заўсёды было звязанае з музыкай. Але.. не. Пра самы складаны іспыт – адсутнасць артыстычнай дзейнасці – дзеяч распавёў Радыё Рацыя.

Распавядаць пра жыццё Аляксея Ажогіна мы пачалі тыдзень таму, у праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Сёння ж – слухайце другую – фінальную – частку размовы з артыстам.

Праект выйдзе ў суботу, 9-га снежня, у 15:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя