Расце колькасць ахвяр халадовых траўмаў



За няпоўны тыдзень ад маразоў пацярпела 27 чалавек – яны звярнуліся па дапамогу медыкаў з пераахаладжэннем і абмаражэннямі. Усяго з 21 лістапада такія траўмы атрымала 120 грамадзян.

Здымак ілюстрацыйны

“У некаторых выпадках абмаражэння не абыходзіцца без ампутацыі”, — адзначае лекар:

— У першай і другой ступені ніякіх няма наступстваў. Усё абсалютна потым аднаўляецца. Можа нейкая дэпігментацыя будзе лёгкая, калі будзе вялікі пухір. У трэцяй ступені там ужо ўтвараюцца рубцовыя змены. Калі ўжо чацвёртая ступень з некрозам тканіны ідзе, то канечнасці, як правіла, ампутуюць.

На тыдні ў краіне зафіксаваны і першы смяротны выпадак з-за маразоў. Пад Магілёвам у выніку пераахаладжэння памёр 77 гадовы пенсіянер. Паводле дадзеных судова-медыцынскай экспертызы ахвяра працяглы час знаходзілася на вуліцы ў стане алкагольнага ап’янення.

Беларускае Радыё Рацыя