70 гадоў з дня нараджэння Любові Тарасюк



Знакавы юбілей – 70 гадоў з дня нараджэння даследчыцы беларускай літаратуры, паэткі Любові Тарасюк.

Нягледзячы на невялікі жыццёвы шлях, яе пяру належыць больш за 200 літаратуразнаўчых навукова-метадычных прац для ўстаноў адукацыі, яна аўтарка двух зборнікаў паэзіі. Амаль трыццаць гадоў выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дзе ўзначальвала суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Экскурсавод узгадвае пра першае знаёмства з Тарасюк падчас сумеснай вучобы ў галоўным універсітэце краіны:

— Пакуль мы вучыліся, 5 гадоў, то збліжаліся: жылі ў адным інтэрнаце, хадзілі на адны і тыя сустрэчы, вечарыны. І на кожным курсе было чуваць: вось гэта паэты, а гэта арганізатары вялікія, а гэта людзі, схільныя да навуковай працы. Прайшоў час, а заўсёды толькі светлы ўспамін – гэта быў вельмі цікавы чалавек.

Любоў Тарасюк сядзіць першая справа

Дарэчы ўніверсітэт Любоў Тарасюк скончыла з «чырвоным дыпломам» і застацца выкладаць у ім яе ўгаварылі Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў. У свой час Тарасюк уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць».

Беларускае Радыё Рацыя