Чарговы ператрус у журналіста Змітра Лупача
Ператрус прайшоў у хаце Змітра Лупача, якую журналіст атрымаў у спадчыну, і якая знаходзіцца ў вёсцы Завараты Глыбоцкага раёну. Там ужо шмат гадоў ніхто не жыве, і сам Зміцер наведваўся туды толькі час ад часу.
Цяпер журналіст знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Тым ня менш, сілавікі прыехалі туды шукаць аргтэхніку. Ключы ад хаты захоўваліся ў сваякоў Лупача, хату адчынілі ў прысутнасці панятых, паведаміла «Віцебская Вясна». Па словах журналіста, «у той хаце няма ніякіх кампутараў, хіба толькі старая мэбля і кнігі».
6-га снежня прайшоў ператрус і ў глыбоцкай кватэры Лупача, пасля чаго памяшканне апячаталі. Нагадаем, што ў кастрычніку пачалі судзіць дачку журналіста — палітзняволеную Святлану Лупач, але падрабязнасці судовага працэсу невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя