Дар’я Роскач: Моўны падмурак – самы галоўны падмурак для нас, як беларусаў
Ці варта бацькам прыкладаць больш намаганняў, каб іх дзеці ў замежжы вучылі беларускую мову? Як заахвоціць вучыць мову самастойна? Ці абавязковы кантакт з аднагодкамі на роднай мове?
Пра гэта паразмаўлялі з выкладчыццай і сузаснавальніцай заняткаў для дзяцей „Мова дзеткам” у Вільні Дар’яй Роскач:
-Мы павінны разумець усе, што моўны падмурак – гэта самы галоўны падмурак для нас, як беларусаў. Без беларускай мовы беларусаў не будзе. Таму вось тут бацькам вырашаць – хочуць яны, каб іх дзеці былі беларусамі, ці яны хочуць, каб іх дзеці далей асіміляваліся. Тым не менш, мы ведаем прыклады вялікай колькасці розных народаў – тыя ж армяне, габрэі, якія захавалі ці адрадзілі сваю мову. І гэта добрыя прыклады. Я думаю, што мы маглі б таксама да іх імкнуцца і захоўваць сваю мову. Але тут вельмі важна, каб бацькі не проста аддавалі на заняткі сваіх дзяцей, а абавязкова з імі дома размаўлялі.
Атрымаць больш падрабязную інфамарцыю на тэму бліжэйшых мерапрыемстваў можна праз старонку ў інстаграм movadzietkam.
Беларускае Радыё Рацыя