«Хрысціянская візія» выступіла з патрабаваннем вызвалення палітвязня Паўла Кучынскага



Яму неабходнае жыццёва важнае лячэнне. Ініцыятыва падрыхтавала заяву ў сувязі з тым, што каталіцкі вернік з Маладзечна, які пакутуе на сур’ёзнае анкалагічнае захворванне, адбывае тэрмін і пры гэтым пазбаўлены доступу да жыццёва важнай медчынай дапамогі.

Павел Кучыньскі

«Хрысціянская візія» звярнулася:

  • у крымінальна-выканаўчы орган, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца Павел;
  • да дзейнай улады ў Беларусі;
  • да Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі;
  • да прадстаўніка Апостальскай Сталіцы ў Беларусі Антэ Ёзіча.

Паводле „Наша Ніва”