Прэм’ера беларускага мюзікла „Каляды ў Варшаве”
Прэм’ера беларускага мюзiкла „Каляды ў Варшаве” адбылася ў сталіцы Польшчы.
Твор распавядае пра прыгоды эмiгрантаў у замежжы. Пастаноўка была створная Беларускім музычным тэатрам „Чарадзей” пад кіраўніцтвам Рамана Арлова. Пасля спектаклю ён падзяліўся ўражаннямі ад паказу:
– Гэта такія эмоцыі, калі ты да чагосьці рыхтуешся, вядзеш, вядзеш, але ўсё роўна не праходзіць так, як ты думаў. Прайшло вельмі крута, мне спадабалася, але крыху не так, як я сабе ўяўляў. Ёсць такая спустошанасць, таму такі нізкі ўзровень энергіі. Напэўна мне хацелася б, каб беларусы неяк хутчэй аб’ядноўваліся тут у эміграцыі. Мне здаецца, што магло б быць крыху больш людзей. Хаця іх і прыйшла пэўная колькасць, можа быць крыху большай, як мне здаецца, цяпер ужо магла б быць трупа.
Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna.
Яшчэ адзін паказ мюзікла адбудзецца ў нядзелю, 10-га снежня. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя