На Піншчыне збіраюцца папулярызаваць тэмы Першай сусветнай вайны



Наша гістарычная спадчына. На Піншчыне краязнаўцы і аматары мінуўшчыны абмеркавалі крокі па далейшай папулярызацыі тэмы Першай сусветнай вайны ў рэгіёне. У апошнія гады абноўлена некалькі пахаванняў жаўнераў, якія ваявалі па абодва бакі, усталяваныя памятныя шыльды, крыжы і валуны. Нядаўна свет пабачыў тэматычны буклет, дзе згадваецца служба Максіма Гарэцкага пад Пінскам.

Краязнаўца, экскурсавод гаворыць, што на пінскай зямлі захавалася шмат слядоў Першай сусветнай:

–  Пінскі рэгіён такім вельмі някепскім патэнцыялам валодае. У нас засталіся і рэшткі германскіх дотаў. У нас і сумесныя могілкі, месцы баёў удалага лагішынскага контрнаступу, які потым служыў прыкладам, нават для камандзіраў ужо чырвонай арміі. У 30-ыя гады вывучаўся нават у ваенных акадэміях. У нас ёсць пра што гаварыць, патэнцыял вялікі.

На думку суразмоўцы, зараз варта актыўна папрацаваць над тым, каб аб’екты звязаныя з Першай сусветнай вайной, уключыць у турыстычную інфраструктуру і больш распавядаць пра вядомыях асобаў, якія на той час неслі службу на пінскім Палессі.

Беларускае Радыё Рацыя