Сяргей Ерамееў працаваў на «Нафтане» і далучаўся да стачкі ў 2020-м
Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі, працаваў на «Нафтане» і далучыўся да стачкі ў 2020-м, – піша «Наша Ніва».
Сяргей Ерамееў – гэта беларус, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у тэракце. Ён прызнаўся ў правядзенні дыверсіі ў стратэгічным расейскім тунэлі, праз які на фронт акупацыйнай вайны ва Украіне паступала зброя з Кітая. Ерамееў, калі верыць ягоным растыражаваным паказанням, свядома пайшоў на падрыў, усталяваўшы выбуховую прыладу. Ён ведаў, што гэта і для чаго.
У Беларусі Ерамееў страціў работу праз палітыку. Сяргей працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Па матэрыялах справы, выбухоўку Ерамееў атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. За гэта нібыта атрымаў грашовую ўзнагароду. У выніку падрываў двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, загарэліся цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі. Пасля гэтага Ерамееў таксама быццам бы атрымаў грошы.
„Польскае радыё”