Андрэй Крывецкі: Нельга ўсе праблемы ўскладаць на байкераў
13 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў адбылося на Берасцейшчыне з пачатку году. У большасці выпадкаў – з віны матацыклістаў, у двух выпадках – загінулі людзі. У сувязі з гэтым абласная ДАІ праводзіць маніторынг парушэнняў двухколавых транспартных сродкаў. Удзельнік пінскага клуба аматараў матацыклаў Андрэй Крывецкі не адмаўляе статыстыкі праваахоўнікаў, але лічыць, што нельга ўсе праблемы ўскладаць на байкераў:
– Праблема не толькі ў матацыклістах, але і ў аўтааматарах. Справа ў тым, што матацыкал лічыцца небяспечным відам транспарту з-за таго, што ён не абаронены звонку. Сказаць, што матацыклісты злосныя парушальнікі, а аўтааматары – не, нельга. Я бачу адносіны да мяне аўтамабілістаў, некаторыя маргаюць мне, сігналяць, паказваюць палец, а некаторыя імкнуцца падрэзаць, паказаць, што іх аўтамабіль больш магутны, тое ж самае і сярод матацыклістаў.
Тым ня меш, у ДАІ ўпэўнены, што менавіта матацыклісты часта з’яўляюцца злоснымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота solreg.ru