На Падляшшы прайшоў конкурс на найлепш захаваны будынак вясковай архітэктуры



Пасля трохгадовага перапынку адзін з самых вядомых і важных конкурсаў, якія праходзяць на Падляшшы, вызначыў чарговых пераможцаў.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_0118-1024x683.jpg

У нядзелю, 10 снежня, прайшоў XVI Конкурс на найлепш захаваны будынак вясковай драўлянай архітэктуры ў Падляшскім ваяводстве. Конкурс ладзіцца з 2005 года Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства ў Беластоку і Музеем сельскай гаспадаркі імя ксяндза Кшыштафа Клюка ў Цеханаўцы. У шаснаццатым конкурсе было прадстаўлена 23 аб’екты, кажа Эдвін Вільбік з музея ў Цеханоўцы:

– Узровень быў вельмі высокі. Мы трохі баяліся ці вернецца конкурс пасля трохгадовага перапынку. Рэклама ў гэтым годзе даволі позна пачалася, але аказалася, што была вялікая колькасць заявак, якая дазволіла свабодна наведваць гэтыя аб’екты на Падляшшы. Быў вельмі вялікі ўзровень аб’ектаў, якія былі ўзнагароджаны.

Сёлета першая ўзнагарода трапіла ў гарадоцкую гміну – Ядвіга і Дарыюш Калішэўскія былі ўзнагароджаныя за драўляны будынак былой школы ў Дзернякаве. Другая ўзнагарода трапіла да Яўгена Астапчука з Нараўкі. Узнагароджаны аб’ект быў пабудаваны ў 1905 годзе ў Чарэмсе, як дом начальніка чыгуначнай станцыі. У 2017 годзе яго разабралі і прывезлі ў Нараўку. Трэцяя ўзнагарода трапіла да сям’і Уршулі Васылюк-Жукоўскай за бацькоўскую хату ў Плютычах.

Беларускае Радыё Рацыя