Беларускі фэст “Грай на Каляды” адбудзецца ў Варшаве
Беларускі фэст “Грай на Каляды” адбудзецца ў Варшаве 22-га снежня. На імпрэзе выступяць гурты “Дай Дарогу!”, “Разбітае сэрца пацана”, “Atesta” і “Зьмяя”.
Працягвае суарганізатарка мерапрыемства Інэс Сянкевіч:
– “Дай Дарог” панк-рок беларускі, “Разбітае сэрца пацана” разбівае сэрцы маладых беларускіх дзяўчат сваёй трасянкай, харызмай. “Atesta” – гурт з прыгожым дзявочым вакалам, яны не так даўно выпусцілі новы кліп, які называецца “Дзьмухаўцы”, актуальны, пра эмігранцкае жыццё. І гурт “Зьмяя” – Зоя Сахончык – апошняя рок-князёўна Беларусі і гітарыст Уладзімір Сахончык з’яўляецца таксама гітарыстам гурта ”Нейра Дзюбель”. Таму мы можам чакаць ад іх некалькі песень ”Нейра Дзюбеля”.
Таксама на фэсце пройдзе беларускі арт-кірмаш. Падзея адбудзецца ў клубе Scena Chmielna (Nowy Swiat 27a).
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя