200 дзён за кратамі знаходзіцца палітзняволеная Аляся Лянцэвіч
Роўна 200 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітзняволеная з Берасцейшчыны Алеся Лянцэвіч. Яна праходзіць адразу па трох палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Палітзняволеная Алеся Лянцэвіч была затрыманая ў траўні бягучага года. Крызісны псіхолаг, псіхолаг-кансультант і тэрапеўт па праблемах адносін і асобаснага развіцця, выкладчык псіхалогіі абвінавачваецца ў такіх артылах як арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады, арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.
Па выніках Берасцейскі абласны суд прысудзіў 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Руслана Сянько. Вядома таксама, што Алеся Лянцэвіч мае падазрэнне на цяжкае захворванне, якое ў месцах пазбаўлення волі немагчыма дыягназаваць і лячыць. Ад 1 снежня палітзняволеная знаходзіцца ў так званым „спісе экстрэмістаў”.
Беларускае Радыё Рацыя