Вадзіма Пракоп’ева зноў будуць судзіць, і зноў завочна
Берасцейскі абласны суд 19 снежня пачне разглядаць новую справу аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка «Пагоня», былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева. Суддзя Святлана Крамянеўская правядзе пасяджэнне ў закрытым рэжыме. Новая спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Пракоп’ева як «асобы, якая мае дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», распачата 29 верасня. Спецвытворчасць праводзіцца ў дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і «ўхіляюцца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс».
Нагадаем, што сёлета ў чэрвені Менскі гарадскі суд ужо завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення па справе аб падпале дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча.
Наша Ніва